Выйшла серыя паштовак, прысвечаная дзеячам БНР з Брэстчыны

Брэсцкія дэмакратычныя актывісты падрыхтавалі серыю паштовак "Берасьцейцы – дзеячы БНР". Праца над даследаваннем біяграфіяў і пошуку здымкаў славутых постацяў Брэстчыны заняла амаль цэлы год.
Серыя складаецца з дзесяці паштовак. На іх выяўленыя славутыя дзеячы БНР, ураджэнцы Брэстчыны, і змешчана іх біяграфія.

Сярод іншых паштоўкі прысвечаныя Станіславу Булак-Балаховічу, Лукашу Дзекуць-Малею, Усеваладу Ігнатоўскаму, Пётру Крэчэўскаму, Івану Серадзе.