Вызначана месца будаўніцтва ў Польшчы амерыканскай базы

Польшча вызначыла месца для амерыканскіх ракет-перахватчыкаў.  Яна будзе размешчана ў мястэчку Рэджыкава ў Паморскім ваяводстве. Размяшчэнне ў Польшчы элементаў амерыканскай сістэмы Супрацьпаветранай абароны было асноўнай тэмай перамоваў Джорджа Буша і польскага прэзідэнта Леха Качынскага, якая прайшла ўчора ў Белым доме.

Дамова на будаўніцтва амерыканскай базы ў Рэджыкаве можа быць падпісаная ўжо ў верасні, а само будаўніцтва пачнецца ў лютым 2008 года, паведамляе польскі тэлеканал ТВН24.