Вызначыліся суперніцы беларускіх гандбалістак на чэмпіянаце Еўропы-2008
Па выніках лёсавання ў Браціславе (Славакія) 6 ліпеня названы саперніцы жаночай зборнай Беларусі па гандболе ў кваліфікацыйным турніры чэмпіянату Еўропы 2008 года.
Паводле інфармацыі Еўрапейскай гандбольнай федэрацыі, Беларусь увайшла ў 1-ю адборачную групу разам з камандамі Ісландыі, Літвы, Босніі і Герцагавіны, Грэцыі і Ізраіля.
Тры лепшыя зборныя атрымаюць пуцёўкі ў плэй-оф. Аднакругавы турнір пройдзе на пляцоўцы адной з каманд у канцы лістапада — пачатку снежня гэтага года.
У чэрвені зборная Беларусі не змагла выйсці ў фінальную частку чэмпіянату свету-2007, прайграўшы ў плэй-оф па суме дзвюх сустрэч македонкам (21:26 у гасцях, 25:21 дома).
БелаПАН