Вызначыліся ўсе ўдзельнікі 1/8 фіналу Кубка Беларусі па футболе

9 жніўня фіналіст апошніх двух розыгрышаў салігорскі "Шахцёр" з лікам 5:0 выйграў у Мастах у мясцовага клуба другой лігі "Нёман".
Па выніках матчаў, якія прайшлі 7 і 8 жніўня, 1/16 фіналу пераадолелі гродзенскі "Нёман", "Гомель", "Мінск", сталічныя "Дынама" і МТЗ-РІПА, магілёўскі "Дняпро", наваполацкі "Нафтан", мікашэвіцкі "Граніт", жодзінскае "Тарпеда", барысаўскі БАТЭ, а таксама клубы першай лігі "Верас" (Нясвіж), "Славія" (Мазыр), "Белшына" (Бабруйск), "Полацак" і "ДСК-Гомель".

Выбылі з барацьбы клубы вышэйшай лігі "Дынама" (Брэст), "Смаргонь" і "Віцебск".

БелаПАН