Як англійскія хуліганы зрабілі сваё радыё
Былыя хуліганы з крымінальных раёнаў Лондана стварылі сваё радыё. Яны расказваюць уладам пра свае праблемы і робяць гэта бясплатна.
Фота Віталіны Грахоўскай
Дзеці з праблемных сем’яў і злачынных раёнаў, а таксама самі злачынцы вітаюцца на Саўс-сіці радыё. Яны вядуць эфіры, ствараюць свае праграмы і расказваюць, як гэта – жыць сярод хуліганаў і спрабаваць вырвацца з гэтага асяроддзя. Мэнэджэр Саўс-сіці радыё Майкл расказаў Еўрарадыё, што некаторыя праблемныя дзеці становяцца радыйнымі зоркамі.
Майкл: “У нас працуе хлопец, які сыйшоў ад нядбайных бацькоў і жыве зараз у прыёмнай сям’і. Гэта стварала пэўныя праблемы з ім. Ён прыйшоў да нас і атрымаў урокі і зрабіў сваё шоў. Сёння ён адзін з лідэраў на нашым радыё. ”
Гэта яшчэ не самы паказальны прыклад. Майкл расказвае, што на радыё прыходзяць нават тыя, хто быў уцягнуты ва ўзброеную гангстэрскую групіроўку. Сёння ён – пасланнік праекту ў лонданскіх уладах.
Майкл: “Да нас прыйшоў адзін хлопец. Ён быў уцягнуты ва ўзброеную гангстэрскую групіроўку. Праўда, ён не любіў казаць, што ён гангстэр. Але ён быў уцягнуты ў рэчы, у якія не мусіў быць уцягнуты. Ён прыйшоў да нас. Мы далі зладзілі для яго трэнінгі. І ён зрабіў сваё шоў пра ўзброены крымінал. Размаўляў з падлеткамі пра гэтыя праблемы. Зараз ён пасланнік праекту ў лонданскіх уладах, сярод розных палітыкаў”.
Саўс-сіці радыё выцягвае моладзь з праблемнай тусоўкі, дае ім занятак. Працай гэта цяжка назваць. Бо каля сотні ўдзельнікаў праекту – неаплачваемыя валанцёры. І толькі каля 6-8 супрацоўнікаў атрымліваюць зарплату. Таксама праект спрабуе звярнуць увагу палітыкаў і ўлады на праблемы высокай злачыннасці ў некаторых раёнах Лондана.
Майкл: “Па-першае, мы выцгваем моладзь з вуліцаў. Пускаем іх у бяспечнае месца, даем ім занятак, тое, чым бы яны хацелі займацца. Сярод моладзі шмат страху. Шмат хто носіць зброю. І іншыя таксама дачуваюць патрэбу ў гэтым, каб абараніць сябе, што робіць праблему ў 10 разоў больш складанай. Мы даем шанц маладым людзям устаць і сказаць: “Глядзіце! Мы не носім зброю!” Па-другое, радыё скарачае прорву паміж праблемнай моладдзю і тымі, хто прымае рашэнні. Мы жывём тут, у раёне Пэкхам, яны ў Кінсінгтане, Джэрсі. Не ведаю, ці ведаеце вы што-небудзь пра гэтыя раёны, але гэта зусім іншае жыццё, чым у гэтай моладзі. І гэта значыць, што ў іх недастаткова разумення, каб вырашыць гэтыя праблемы”.
Так, моладзь, пасля працы на радыё можа інфармаваць улады пра мясцовыя праблемы. Да прыкладу, Джавані даведаўся пра Саўс-сіці радыё ад бацькі, прыйшоў, зацікавіўся і цяпер бачыць сваю будучыню менавіта як ды-джэй, а не матэматык, хаця матэматыку яму даводзіцца вывучаць у школе.
Джавані: “Я атрымліваю асалоду ад таго, што прыходжу сюды тыдзень за тыднем і раблю сваё шоў. Гэта музычнае шоў. Думаю працягваць і далей. Канечне, калі мне надакучыць, я стану настаўнікам. Я вывучаю матэматыку”.