Як гарэла крама на праспекце Пераможцаў у Мінску (фота, відэа)

Прыблізна ў 7.40 загарэлася крама "Родны кут". Выратавальнікі тэрмінова эвакуявалі 70 чалавек з суседняга адміністрацыйнага будынка. На месца выязджалі 16 адзінак тэхнікі і 62 супрацоўнікі МНС. Праз гадзіну ўзгаранне патушылі.


Прычына пажару і матэрыяльныя страты пакуль невядомыя, інфармуе прэс-служба МНС.



Фота, відэа — mchs.gov.by