Як гарэў Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі (фота)

Здарэнне адбылося раніцай 5 чэрвеня. Узгаранне адбылося на трэцім паверсе будынка інстытута, які месціцца на Старавіленскім тракце ў Мінску.


Выратавальнікі хутка саўладалі з агнём. У выніку пажару было пашкоджанае лабараторнае абсталяванне. Эвакуацыі не праводзілася, пацярпелых няма. Мяркуецца, што прычынай узгарання стала кароткае замыканне электраправодкі, інфармуе прэс-служба МНС.


Фота — mchs.gov.by