Як стаць журналістам цікава і на халяву?
Сёння ў Мінску пройдзе прэзентацыя новых інтэрнэт-праектаў, якія
дапамогуць школьнікам і студэнтам вырашыць пытанні будучай працы.
Сучасным школьнікам даволі складана знайсці сабе месца на рынку працы. Дарослыя памятаюць, як цяжка было вызначыцца з будучай прафесіяй, калі бацькі хочуць, каб ты паступаў ў Нархоз, а ты жадаеш у Акадэмію Мастацтваў. У Беларусі з’явіліся людзі, якія гатовы прапанаваць моладзі паспрабаваць свае сілы ў прафесіі журналіста без залішніх намаганняў. Хутка ў нашай краіне стартуе інтэрнэт-праект “mammedia”, які займаецца адукацыяй маладых журналістаў весела і бясплатна. Менавіта з гэтай нагоды і пройдзе сёння ў Мінску круглы стол па інтэрнэт-тэхналогіях.
Каардынатарка праекту “mammedia” Ганна Ягорава распавяла Еўрарадыё пра дэталі сённяшняй сустрэчы:
“Шаноўныя сябры! Я запрашаю вас прыняць удзел ў круглым стале, які прысвечаны праблемам працаўладкавання моладзі. Калі вы школьнікі, ці абітурыенты, ужо сталі студэнтам ці шукаеце працу – калі ласка, далучайцеся да нашага мерапрыемства”.
Ганна кажа, што яна і яе каманда прадставяць розныя інтэрнэт-праекты, якія былі распрацаваныя выключна для беларускай моладзі, для тых людзей, якія яшчэ не знайшлі сябе ў свеце прафесій, якія не ведаюць чым займацца альбо шукаюць працу. Сталую ці часовую – гэта не важна:
“Удзел ў такіх праектах - гэта проста яшчэ адна магчымасць атрымаць пэўную дадатковую адукацыю бясплатна і без акадэмічнай напружанасці. Ну, і да таго ж, калі вы ўжо маеце пэўныя прафесійныя навыкі, вам будзе значна лягчэй рухацца на рынку працы.
Наш галоўны праект, гэта інтэрнэт-рэсурс “mammedia”, які рыхтуе журналістаў. Гэта вельмі крэатыўная ідэя, якая ўжо працуе ва Ўкраіне і ў Польшчы, а цяпер пачынаецца і ў Беларусі. Хутка мы запусцім беларускамоўны сайт, дзе можна будзе ствараць свае ўласныя газеты і часопісы. Робіцца гэта проста, пры дапамозе ўжо створаных шаблонаў. Абсалютна нескладаны сайт дазволіць вам стварыць сваю рэдакцыю і займацца ўласнай газетай. Пазней можна будзе ўдзельнічаць у конкурсах, атрымліваць прызы і падарункі, удзельнічаць у адукацыйных праграмах, трэнінгах і школах журналістаў у Беларусі і за мяжой.
Насамрэч, журналістыка, гэта так цікава! Навошта губляць час за серыяламі ці камп'ютарнымі гульнямі, калі ёсць магчымасць атрымаць дадатковую прафесію, тусавацца з журналістамі, удзельнічаць у розных цікавых падзеях, пісаць артыкулы, спрабаваць нешта новае, сябраваць і весела бавіць час на карысць сабе”.
На круглым стале таксама пройдзе прэзентацыя сайту “kariera.by”, які дапамагае шукаць новыя вакансіі, закідваць на сайт свае CV, камунікаваць з тымі, хто шукае супрацоўнікаў. А праект “top-persona.by” распавядзе ўдзельнікам круглага стала пра тое, як карыстацца інтэрнэт-рэсурсамі для пошуку працы ці як напісаць выдатнае резюмэ.
Арганізатары сустрэчы лічаць, што ў моладзі ёсць відавочная перавага ў параўнанні з людзьмі больш сталага ўзросту – любоў да інтэрнэту і магчымасць яго выкарыстання на сваю карысць.
Круглы стол пройдзе сёння па адрасе: г.Мінск, вул. Сухая, 25, “Гістарычная Майстэрня” з 16.00 да 19.00.