Якім быў самы незвычайны Новы год у вядомых людзей Беларусі?
Такое пытанне Еўрарадыё задало палітыкам, зоркам эстрады ды творцам.
Што такое “незвычайна” кожны разумее па-свойму. Для кагосьці самым запамінальным стаў Новы год дома, а для кагосьці нават сустрэць Новы год у самалёце – звычайная справа.
“Гэта з’ява таксама звычайная, нічога незвычайнага ў гэтым няма”, - сціпла кажа вядомы палітык Зянон Пазняк пра святкаванне Новага года ў паветры:
“У 70-я гады я ляцеў з Ленінграду, проста было дрэннае надвор’е і не было білетаў”.
А вось для спявачкі Іны Афанасьевай усе Новыя гады – незвычайныя. А самай запамінальнай стала ноч, якую спявачка правяла дома, у коле сям’і:
“Звычайных Новых гадоў у мяне ўвогуле не бывае – яны ўсе незвычайныя. Так атрымліваецца, што сустракаем мы Новы год на працы, таму самы незвычайны для мяне Новы год быў той, які я сустрэла дома.
Як не банальна гэта гучыць, але гэта быў самы запамінальны, незвычайны Новы год. І я думаю, што гэта цудоўна, калі ў людзей ёсць традыцыя сустракаць Новы год дома. А наша праца, на жаль, звязаная з бясконцым святам, мітуснёй, дзвіжухай. І калі чалавек можа дазволіць сабе ў Новы год быць дома – гэта цудоўна”.
Ці не самы брутальны Новы год адзначыў пісьменнік і перформер Зміцер Вішнёў – адзін у пустой кватэры з труной:
“Я прынцыпова рабіў перформанс на Новы год і прынцыпова святкаваў яго ў адзіноце. У мяне дома на той момант стаяла труна у кватэры, і я склаў у труну кніжкі ўсіх вядомых беларускіх графаманаў. Перформанс называўся “Смерць друкаваным гадзінам”.
Спявачка Алеся ніколі не забудзе Новы год, які яна сустрэла 8 год таму. За тры дні да свята яна нарадзіла сына і мусіла сустракаць Новы год у раддоме:
“Ёсць такая прыкмета – дзе сустрэнеш Новы год, як яго сустрэнеш, так яго і правядзеш. Мне вельмі не хацелася, каб гэта ўсё было ў лякарні, таму мы папрасіліся, і пад падпіску нас адпусцілі дадому з малым дзіцём.
Прыехалі дадому недзе ў 10 гадзін вечара, пакуль туды, пакуль сюды – пачалі біць куранты. Хлопца нашага мы паклалі спаць, але ён прачнуўся і разам з намі сустрэў Новы год. Пра гэты Новы год я ніколі не забуду”.
Жонка мастака Алеся Пушкіна таксама нарадзіла дачку за некалькі дзён да Новага года:
“Мінулы год быў самы незвычайны. У мяне жонка каталічка, і яна была цяжарная. І па ўсіх тэрмінах яна мусіла нараджаць 13-17 снежня… Тэлефаную – Яначка, ну як ты? “Как дзела?”, а яна кажа – пакуль не радзіла…
Я тэлефаную доктару і кажу – зрабіце, калі ласка, так, каб яна нарадзіла ў ноч з 24-га на 25-га! А доктар кажа – ну гэта як воля Божая. І вось самы цудоўны момант быў – гэта што дзяўчынка нарадзілася 23-га ўвечары.
Мінулы год для Алеся Пушкіна стаў самым незвычайным. Такі вось “цуд на Каляды”.
“Як узгадаю, дык аж не магу”, - смяецца палітык Сяргей Гайдукевіч, прыгадваючы свой самы запамінальны Новы год. Ён разам з сям’ёй ледзьве не спаліў суседзяў — вінаватыя ва ўсім кітайскія петарды:
“Першая ракета паляцела да суседзяў, другая – у наш дом, трэцяя паляцела да іншых суседзяў. Мы рванулі хто куды – хто па вядро, хто яшчэ куды. Забыць гэта немагчыма”.
Не купляйце кітайскія петарды, раіць Сяргей Гайдукевіч. А я, Наста Ігнатовіч, віншую вас з Новым Годам. Сустрэнемся ў наступным.