Яна Супрановіч стала пятай на конкурсе прыгажосці Miss International 2009

Беларуска Яна Супрановіч заняла пятае месца на міжнародным конкурсе прыгажосці Miss International 2009 у Кітаі. Як нагадавае БелаПАН, фінал конкурсу прайшоў 28 лістапада ў горадзе Чэнгду. За карону пераможцы змагаліся 68 дзяўчат з розных краін. Miss International стала 21-гадовая студэнтка і мадэль з Мантерэя (Мексіка) Анагабрыла Эспіноза Маракуін.

Для 21-гадовай студэнткі Інстытута сучасных ведаў Яны Супрановіч гэта быў першы міжнародны конкурс прыгажосці. Да гэтага яна брала ўдзел у конкурсах "Міс Беларусь" і "Міс Мінск". Па яе словах, поспех на конкурсе для яе быў прадказальны. "У галасаванні гледачоў, якое праводзілася мясцовымі СМІ, я займала другое месца пасля кітаянкі", — сказала яна.

У фінальным шоў канкурсанткі прадставілі дэфіле ў вячэрніх строях, купальніках, нацыянальных і кітайскіх касцюмах. Кітайскія нацыянальныя касцюмы потым былі падораныя ўсім удзельніцам конкурсу. Супрановіч увайшла ў лік 15 фіналістак конкурсу і ў вырашальным змаганні адказвала на пытанні журы.

У далейшых планах беларускай мадэлі — працягнуць навучанне і працу ў Нацыянальнай школе прыгажосці. Яна таксама не выключае магчымасці ўдзелу ў нацыянальных і міжнародных конкурсах прыгажосці.