Янукевіч: Верагодна бліжэйшая вулічная акцыя адбудзецца на Дзень Волі

Партыя БНФ не збіраецца адмаўляцца ад арганізацыі вулічных акцыяў. "Яны робяць пратэст бачным", — сказаў у жывым эфіры Еўрарадыё старшыня партыі Аляксей Янукевіч.  Паводле яго слоў, бліжэйшыя акцыі плануюцца на вясну, на Дзень Волі (25 сакавіка). Але гэта ў тым выпадку, калі сітуацыя не запатрабуе іх правядзення ў ранейшы час, адзначыў Янукевіч.
Старшыня Партыі БНФ кажа, што да таго часу акцыю "трэба належным чынам рыхтаваць і забяспечваць грамадства неабходнай інфармацыяй".

Адзначым, што сёння ў Мінску сабралася Палітрада Партыі БНФ. Сярод іншага абмяркоўваецца стратэгія далейшых дзеянняў, шляхі да найхутчэйшага вызвалення палітвязняў.