Януковіч пра Лукашэнку: Думаў, што ён змяніўся да лепшага

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч даў інтэрв'ю польскім журналістам напярэдадні свайго візіту ў Польшчу, у якім закрануў і "беларускую тэму". Адказваючы на пытанне наконт апошніх палітычных падзеяў у Беларусі, Януковіч сказаў, што не сумняваецца ў перамозе Лукашэнкі на выбарах. А вось у метадах барацьбы з апазіцыяй — сумняваецца.

"Мне падалося, што ён апошнім часам змяніўся, што стане больш прагматычна ставіцца да апазіцыі. Калі я размаўляў з ім, думаў, што ён змяніўся да лепшага. Але калі я пабачыў, што адбылося ў Беларусі, я быў здзіўлены. Прасцей кажучы, перагнуў палку. Я думаю, што яго ўвялі ў зман ягоныя спецслужбы", — цытуе прэзідэнта "Украінская праўда".