Януковіч: Украіна не можа ўвайсці ў Мытны саюз
Уваходжанне Ўкраіны ў Мытны саюз Расіі, Беларусі і Казахстану пакуль немагчымае праз недастатковую падтрымку ў парламенце. Такую заяву ўкраінскі прэзідэнт Віктар Януковіч зрабіў сёння ўвечары ў інтэрв'ю мясцовым тэлеканалам.
Ён адзначыў, што для вырашэння гэтага пытання неабходна набраць не менш за 300 галасоў у парламенце. Вывучэнне стаўлення дэпутатаў да такой формы эканамічнай інтэграцыі прывяло Януковіча да высновы: "шанцаў нуль зрабіць гэтыя змены”.