Японцы гучна патрабуюць у Расіі вярнуць "паўночныя тэрыторыі"
Акцыя з такім патрабаваннем праходзіць у Токіё на фоне візіта кіраўніка расійскага МЗС Сяргея Лаўрова.
Па японскай сталіцы ездзяць машыны, з якіх па гукаўзмацняльніку можна пачуць: "Вярніце паўночныя тэрыторыі!". Паліцыя з дапамогай спецыяльных датчыкаў кантралюе, каб узровень гучнасці лозунгаў не перавышаў дапушчальны — не большы за 80-85 дэцыбел, паведамляе РІА "Новости".
Нагадаем, у пятніцу пачаўся двухдзённы рабочы візіт кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Расіі Сяргея Лаўрова ў Токіё.
Адносіны Расіі і Японіі азмрочаныя нявырашанай тэрытарыяльнай спрэчкай. Японія прэтэндуе на чатыры Курыльскія выспы — Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і Хабамаі. Токіё спасылаецца на двухбаковую дамову аб гандлі і межах ад 1855 года. З-за праблемы выспаў паміж Расіяй і Японіяй дагэтуль не заключаная мірная дамова. Масква ж лічыць, што спрэчныя тэрыторыі ўвайшлі ў склад СССР па выніках Другой сусветнай вайны, таму ніякай рэвізіі ў гэтым пытанні не можа быць.

Фота — AFP