Японія перадасць Буда-Кашалёўскай бальніцы больш чым 76 тысяч долараў
Пасольства Японіі 1 верасня перадасць Буда-Кашалёўскай цэнтральнай раённай бальніцы медыцынскае абсталяванне на суму 76 тысяч 473 долары, паведамляе БелаПАН.
Пасольства рэалізуе праграму ўрада Японіі "Грантавая дапамога для праектаў па бяспецы насельніцтва "Карані травы".
У межах дадзенай праграмы 6 сакавіка 2009 года пасольства Японіі і ўстанова аховы здароўя "Буда-Кашалёўская ЦРБ" падпісалі кантракт на выдзяленне гранту для рэалізацыі праекта пастаўкі медыцынскага абсталявання, і 1 верасня адбудзецца ўрачыстая цырымонія яго перадачы. На мерапрыемстве будуць прысутнічаць Часовы Павераны ў справах Японіі ў Беларусі Мацудзакі Кіёсі і аташэ пасольства Ханда Міхо.
З пачатку правядзення ў 2004 годзе праграмы грантавай дапамогі ўрада Японіі ў Беларусі падпісаны кантракты па 20 праектах. У межах дадзенай праграмы былі выдзелены гранты на агульную суму звыш паўтара мільёны долараў ЗША бальніцам, якія знаходзяцца на пацярпелых ад чарнобыля тэрыторыях.