Японскія вайскоўцы страцілі мінісубмарыну з дыстанцыйным кіраваннем
Нягледзячы на невялікія памеры "малютка" каштуе 5 мільёнаў долараў.
Прэс-служба Марскіх сіл самаабароны Японіі прызнала, што дзевяцідзённыя пошукі падводнай лодкі з дыстанцыйным кіраваннем, страчанай летась, не далі вынікаў.
Надзвычайнае здарэнне адбылося яшчэ ў канцы лістапада мінулага года ў праліве Цугару. Ён адлучае галоўны востраў архіпелага — Хансю ад паўночнага Хакайда. Здарэнне адбылося падчас даследавання марскога дна, удакладнення плыняў у праліве і тэмператур вады. Сувязь з лодкай трохметровай даўжыні і двухмятровай шырыні перапынілася пасля таго, як парваўся трос, які злучае яе з караблём суправаджэння, піша "Комсомольская правда".
На наступны ж дзень пасля здарэння пачаліся пошукі мінісубмарыны вагой каля 5 тон. На жаль, падводную лодку так і не знайшлі. У ВМФ Японіі створана спецыяльная камісія для расследавання прычын аварыі.
Фота — mobbit.info