Яраслаў Раманчук на Новы Год з’ехаў за мяжу

За некалькі дзён да гэтага журналіст «Нашай Нівы» звязваўся з кандыдатам на прэзідэнта,  каб дамовіцца на гутарку. Палітык адзначыў, што з’язджае з краіны і будзе даступны толькі 3 студзеня. Куды ён едзе і да каго, Раманчук не тлумачыў. На наступны дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў кандыдат ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук выступіў з асуджэннем падзей на плошчы, абвінаваціўшы ў “штурме” Дома ўрада іншых дэмакратычных кандыдатаў.

Пасля Раманчук прызнаўся, што тэкст той прамовы яму прапанавалі людзі з Адміністрацыі прэзідэнта. Зачытваў ён яго на БТ бледны, не паднімаючы вачэй ад паперкі.

Дарэчы, з Дзмітрыя Уса і Рыгора Кастусёва, двух іншых кандыдатаў, якія не трапілі за краты, узятая падпіска аб нявыездзе з краіны.