Ярмошына: Калі з’явяцца фальшывыя экзіт-пулы – мы надрукуем свае

Цэнтрвыбаркам не рэкамендуе цягам дня галасавання 19 снежня друкаваць альбо паведамляць праз СМІ вынікі экзіт-пулаў. Хоць гэта і не забаронена законам, адзначыла кіраўніца ЦВК Лідзія Ярмошына.  Але калі ў гэты дзень пачнуць з’яўляцца ў СМІ вынікі апытанняў, якія праводзяцца незаконна, арганізацыямі без адпаведнай ліцэнзіі, то ЦВК дасць дазвол на друкаванне вынікаў сацыялагічных апытанняў “ліцэнзаваных” кампаній.

Ярмошына: “Тут усё залежыць ад таго, як будуць паводзіць сябе некаторыя нашы палітычныя структуры. Калі цягам дня пачнецца “закід” фальшывых экзіт-пулаў ад арганізацый, якія іх не праводзяць, з'явіцца вымушаная неабходнасць прадстаўляць іншую інфармацыю. Каб не было дамінуючага ўплыву негатыўнай, незаконнай інфармацыя такога зместу”.

Па яе словах, дазвол праводзіць экзіт-пулы падчас гэтых выбараў маюць тры арганізацыі: цэнтр "ЭкооМ" Сяргея Мусіненкі, Камітэт моладзевых арганізацый і “ТНС-Украіна”.