Ярмошына: Просьбы даслаць назіральнікаў на мясцовыя выбары — правакацыя
Лідзія Ярмошына назвала правакацыяй заклікі некаторых прадстаўнікоў беларускай апазіцыі да БДІПЧ АБСЕ даслаць назіральнікаў на выбары ў мясцовыя саветы ў Беларусі. Пра гэта яна заявіла 30 лістапада, адказваючы на пытанні журналістаў пасля прыняцця Палатай прадстаўнікоў у першым чытанні паправак у выбарчае заканадаўства. Як нагадвае БелаПАН, палітрада Аб'яднанай грамадзянскай партыі 26 лістапада прыняла зварот да АБСЕ накіраваць у Беларусь місію назіральнікаў на выбары ў мясцовыя саветы. Акрамя таго палітрада звярнулася да краін ЕС у рамках праграмы "Ўсходняе партнёрства" закупіць празрыстыя ўрны для мясцовых выбараў у Беларусі.
Ярмошына падкрэсліла, што Беларусь традыцыйна запрашае назіральнікаў толькі на парламенцкія і прэзідэнцкія выбары. Старшыня ЦВК зазначыла, што прадстаўнікі БДІПЧ АБСЕ могуць прыехаць толькі па афіцыйным запрашэнні ЦВК. Па яе словах, прадстаўнікі апазіцыі "выдатна ведаюць аб гэтым".
Парламенцкія выбары ў мясцовыя саветы адбудуцца ў Беларусі ў другой палове красавіка 2010 года.