Ярмошына сышла з Палаты прадстаўнікоў для ўдзелу ў пасяджэнні ЦВК

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына сышла з авальнай залы Палаты прадстаўнікоў для ўдзелу ў пасяджэнні ЦВК. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла сакратарка Ярмошынай.  Паводле яе словаў, гэта ўнутранае пасяджэнне па пытаннях арганізацыі працы ЦВК. Між тым, яна запэўніла, што першы раз чуе пра тое, што прэзідэнцкія выбары, нібыта, ужо прызначаныя на 12 снежня.