Яшчэ 6 чалавк ідуць на Океан Ельзи з Еўрарадыё

Як паказаў наш конкурс, фанатаў "Океана Ельзи" ў рэгіёнах не менш, чым тых, хто змагаўся за квіткі на канцэрт у Мінску. У жывым эфіры Еўрарадыё супрацоўніца агенцтва "Мінскканцэрт" Валерыя Янчанка абрала яшчэ 5 пераможцаў, якія і атрымаюць квіткі на канцэрты гурта ў Брэсце, Баранавічах і Гомелі.

Самымі актыўнымі ўдзельнікамі конкурсу на гэты раз былі берасцейскія і гомельскія фанаты. У гэтых гарадах квіткі на канцэрт "Океан Ельзи" даўно раскупленыя, і, магчыма, менавіта гэта і абумовіла колькасць жадаючых паўдзельнічаць у конкурсе. У кожным з гэтых гарадоў арганізатары туру "Океан Ельзи" абралі па двое пераможцаў.
 
Жыхары Баранавіч маюць пэўны бонус: Лядовы палац, які быў пабудаваны ў горадзе літаральна ў снежні 2009 года, — самая вялікая з Лядовых пляцовак у Беларусі. Таму квіткі на "Океан Ельзи" у баранавіцкіх касах усё яшчэ ёсць у продажы, а жадаючых узяць удзел ў конкурсе Еўрарадыё было няшмат.
 
Мы дзякуем усім удзельнікам нашага конкурсу і віншуем пераможцаў: Ксенію Пятровіч (Брэст), Дубаўскога Аляксандра (Брэст), Хрысанаву Свету (Гомель), Фантаву Наталлю (Гомель), і Аню з Баранавіч і публікуем вашы крэатыўныя творы.
 
Ксенія Пятровіч (Брэст)
Я на танцполе ўсіх грамчэй крычу,
А як танцую — гэта бачыць трэба.
І так квіточак атрымаць хачу —
Ажно гатова скокаць "вище нэба"
 
Дубаўской  Аляксандр (Брэст)
О да! Есть шанс попасть на сольник!
На тот, что я билет не получил.
В тот судный день, парниша в черном балахоне
передо мной единственный билет из кассы утащил
 
Хрысанава Света (Гомель)
 
Праз гарады, праз час, без дапамогі
Імкнецца да мяне квіток ад любай "Эльзи"
Як "Океан" надзеі і дабра, глыточак чыстага паветра
Які натхняе да жыцця.
 
Фантава Наталля (Гомель)
 
Не спала я ўсю ноч, бо складала радкі
Каб на канцэрт "Океан Ельзи " выйграць квіткі.
Гэта будзе зусім ня яўны экстаз,
Калі гурт мой любімы прыедзе да нас!!!
 
Аня з Баранавіч
 
Наш ОЕ катается по свету,
Радуя поклонников своих.
А нам бы получить ещё билеты,
Чтоб пригласить нам новеньких двоих.
 
Возьмём с собой мы только лучших
В свои огромные ряды.
Подарим им билеты группы
И очень будем рады мы))
 
Сустрэнемся на канцэртах!

Рэпартаж з мінскага канцэрту: На "Океане Ельзи" было салодка і без "Дольчэ Віты"