Яшчэ адзін падазраваны па справе аб масавых беспарадках — Дзмітрый Апішаў

Дзмітрый Апішаў за ўдзел у акцыі пратэсту атрымаў арышт 11 сутак, які адбываў на Акрэсціна. Падчас адбыцця адміністратыўнага арышту яго выклікалі на допыт (па словах Дзмітрыя, будынак, дзе праводзіўся допыт, размешчаны ў раёне Нямігі). 31 снежня Апішаву была ўручана пастанова аб прызнанні яго падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Апішаў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. 6 студзеня дома ў Апішава быў праведзены вобыск, у выніку якога было забрана верхняе адзенне, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".