Яўген Крыжаноўскі прапануе стварыць банк спермы вядомых артыстаў

Кіраўнік тэатра сатыры і гумару «Хрыстафор» Яўген Крыжаноўскі прапанаваў стварыць банк спермы вядомых артыстаў.
Гэтым ён спадзяецца палепшыць дэмаграфічную сітуацыю ў краіне. «Першым туды капну, - сказаў Крыжаноўскі ў інтэрв’ю інтэрнэт-выданню «Белоруские новости». - Перакананы, знайдуцца людзі, якія захочуць, каб іх дзеці былі падобныя, скажам на Сашу Саладуху».

Адзначым, што 52-гадовы Яўген Крыжаноўскі жанаты ўжо пяты раз. У яго трое дзяцей. Цяперашняя 27-гадовая жонка Крыжаноўскага знаходзіцца на трэцім месяцы цяжарнасці.

Белоруские новости