Ёка Она прайграла суд за некалькі секунд песні Ленана
Удава Джона Ленана Ёка Она і яго два сыны Шон і Джуліян прайгралі пазоў
да прадзюсераў фільма "Вы выключаныя: разумным тут не месца" (Expelled:
No Intelligence Allowed), якіх яны абвінавацілі ў пазапраўным
выкарыстанні 15-секунднага кавалка з песні Ленана Imagine. Ёка Она мае намер падаць апеляцыю на рашэнне суда, які палічыў, што выкарыстанне кавалка з песні не з'яўляецца парушэннем аўтарскага права. Яна патрабавала як мінімум 75 тысяч долараў кампенсацыі.
Варта адзначыць, што карціна "Вы выключаныя: разумным тут не месца", якая аспрэчвае выкладанне тэорыі эвалюцыі ў школе і адстойвае правамернасць разумнай задумы (Intelligent Design), выйшла ў пракат 18 красавіка.