Ёка Она судзіцца з-за рэдкага фільма пра Джона Ленана
Супольнасць калекцыянераў спадчыны The Beatles з Новай Англіі World Wide Video падало ў суд на ўдаву Джона Ленана. Амерыканскія калекцыянеры вінавацяць Ёку Она ў замаху на аўтарскія правы на фільм "Тры дні з жыцця" ("3 days in the life") пра Ленана.
Дакументальная стужка была знятая былым мужам Она Энтані Коксам у 1970 годзе за некалькі тыдняў да распаду The Beatles. На стужцы, у прыватнасці, захаваныя фрагменты сачынення Ленанам песень "Remember" і "Mind Games", а таксама яго гутарка з Она, падчас якой ён прапаноўвае падмяшаць у гарбату прэзідэнту ЗША Рычарду Ніксану наркотык ЛСД. Фільм, пра існаванне якога доўгі час не было вядома, дагэтуль не выйшаў.
У 2000 годзе супольнасць выкупіла запісы ў Кокса разам з аўтарскімі правамі за адзін мільён долараў. Сёлета World Wide Video маюць намер прэзентаваць фільм у адной са школ штата Мэн, аднак адвакаты Ёка Она памяшалі гэтаму.
Фота: www. photopolygon.com
У выніку супольнасць падала ў суд на ўдаву бітла. Папярэднія слуханні пачнуцца ў судзе Бостана 30 красавіка.