Ёлачныя базары ў Беларусі пачнуць працаваць з сённяшняга дня

Ёлачныя базары ў Беларусі пачнуць працаваць з 17 снежня. Аб гэтым паведаміла намеснік міністра гандлю Беларусі Ірына Наркевіч, перадае БЕЛТА.

Прадаваць елкі будуць арганізацыі гандлю, індывідуальныя прадпрымальнікі і непасрэдна самі лясгасы. Усяго будзе працаваць 715 ёлачных базараў, на якіх плануецца прадаць больш як 200 тысяч елак. Рознічныя цэны на натуральныя елкі ў залежнасці ад вышыні складуць ад 10 да 34 тысяч рублёў. Аматары змогуць набыць натуральную блакітную елку ў кадках вышынёй ад 0,5 м да 3 м па цане ад 50 да 400 тысяч рублёў.

Наркевіч рэкамендавала тым, хто будзе набываць елкі непасрэдна ў лясгасах (а там лясную прыгажуню можна купіць танней), абавязкова захоўваць чэк, каб даказаць афіцыйную куплю правяраючым рэйдавым брыгадам, інакш гэта будзе рацэньвацца як факт браканьерства.

У продажы таксама шырокі выбар штучных елак - іх амаль сто відаў вышынёй ад 20 см да 3 м, і цэны на іх вагаюцца ад 10 тысяч да 1 мільёну рублёў.