Юбілей Уладзіміра Караткевіча ў Оршы будуць адзначаць цэлы тыдзень
У Оршы пачаўся тыдзень ушанавання памяці Уладзіміра Караткевіча. Ён працягнецца да 28 лістапада. У горадзе і канкрэтна ў музеі імя Караткевіча запланавалі шмат розных мерапрыемстваў. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла старшы навуковы супрацоўнік музея Караткевіча Вольга Пашковіч. Яна распавяла, што асноўныя мерапрыемствы пройдуць 26-27 лістапада. Сярод запланаваных мерапрыемстваў упершыню чакаецца спецгашэнне канверта з маркай, якая выйшла да юбілею пісьменніка:
Пашковіч: "Асноўныя мерапрыемствы пройдуць 26-27 лістапада. 26 лістапада ў 12:00 у музеі ўпершыню пройдзе цырымонія спецгашэння канверта з арыгінальнай маркай, якая выйшла да 80-годдзя Уладзіміра Караткевіча. Такі канверт, з гашэннем першага дня, змогуць набыць у музеі ўсе жадаючыя. Гэта рэч рарытэтная".
Таксама 26 лістапада адбудзецца паніхіда аб упакаенні душы Уладзіміра Караткевіча. Пройдзе традыцыйнае адкрыццё 18-х Літаратурных чытанняў. Запланавана таксама, што ў Оршу завітае бард Зміцер Вайцюшкевіч са сваёй праграмай - песні на вершы Караткевіча.