Юлія Несцярэнка атрымала благаславенне праваслаўнай царквы
Беларускія алімпійцы ўжо пачалі атрымліваць благаславенне Праваслаўнай Царквы перад Гульнямі ў Пекіне. Аднымі з першых яго атрымалі брэсцкія спартсмены. У брэсцкім Свята-Мікалаеўскім саборы (ён знаходзіцца на тэрыторыі
Брэсцкай крэпасці) благаславенне атрымалі алімпійская чэмпіёнка Афінаў
Юлія Несцярэнка і яшчэ восем "дынамаўцаў".
Прэс-сакратар Беларускага Экзархату РПЦ Андрэй Петрашкевіч кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё, што такое супрацоўніцтва з алімпійцамі стала ўжо традыцыйным:
"Традыцыйна перад Алімпіядамі ў нас цеснае супрацоўніцтва з Нацыянальным алімпійскім камітэтам і з камандамі, якія выязджаюць на Алімпіяду. Заўсёды, выязджаючы на Алімпійскія Гульні, каманды атрымліваюць благаславенне. Гэта ўжо як правіла".