Юнацкая зборная Беларусі па футболе згуляла ў Чэхіі ўнічыю

Юнацкая зборная Беларусі (U-16), сфармаваная з футбалістаў 1994 года нараджэння, правяла на зборы ў Чэхіі 24 лістапада таварыскі матч з аднагодкамі з мясцовага клуба "Славацка". Падапечныя Сяргея Саладоўнікава згулялі з гаспадарамі ўнічыю — 1:1, інфармуе "Прессбол". 25 лістапада ў заключным спарынгу чэшскага збору нашы юнакі памераюцца сіламі з аднагодкамі з астраўскага "Баніка".