"Юнацтва" прайграла "Металургу", перамагаючы па ходзе сустрэчы

На чэмпіянаце Беларусі па хакеі 26 снежня адбыліся чарговыя матчы.
Мінскае "Юнацтва", выйграючы ў Жлобіне ў "Металурга" — 1:0, упусціла перамогу — 2:3.
Астатнія вынікі:

"Гомель" — "Дынама" (Мінск) — 1:2,

"Віцебск" — "Брэст" — 4:1,
"Хімік-СКА" (Наваполацк) — "Нёман" — 2:1.

Чарговыя матчы чэмпіянату пройдуць 28 і 29 снежня. Лідэры першынства згуляюць з аўтсайдэрамі: "Юнацтва" сустрэнецца з Брэстам", а "Керамін" прыме ў сябе дома "Гомель".

Становішча каманд:

1.    "Керамін" — 84 ачкі (35 гульняў),
2.    "Дынама" — 64 (35),
3.    "Юнацтва" — 60 (34),
4.    "Металург" — 59 (36),
5.    "Віцебск" — 57 (36),
6.    "Хімвалакно" (Магілёў) — 50 (35),
7.    "Хімік-СКА" — 47 (35),
8.    "Нёман" — 43 (35),
9.    "Гомель" — 41 (35),
10.    "Брэст" — 20 (34).

БелаПАН