"Юнацтва" Захарава няўдала выступіла ў суперфінале Кантынентальнага кубка

Хакеістам мінскага "Юнацтва", якім кіруе Міхаіл Захараў, няўдалося выйграць Кантынентальны кубак. У другім матчы суперфінала, які праходзіць у Францыі, мінчукі прайгралі па булітах гаспадарам турніра "Грэноблю" — 2:3. БелаПАН нагадвае, што ў першым матчы "Юнацтва" прайграла аўстрыйскаму "Рэд Булу" — 3:5.

У выніку, пасля 2-х тураў у "Рэд Була" 6 ачкоў і ён датэрмінова заваяваў Кантынентальны кубак, у англійскага "Шэфілда" — 3, у "Грэнобля" — 2, у "Юнацтва" — 1.

17 студзеня мінчукі гуляюць з "Шэфілдам".