Юныя беларускія хакеісты стартуюць з нулём ачкоў на турніры за выжыванне
На юнацкім (да 18 гадоў) чэмпіянаце міру па хакеі ў расійскай Казані завяршыўся папярэдні раўнд. Па яго выніках 6 лепшых каманд павядуць змаганне за ўзнагароды, а квартэт аўтсайдараў вызначыць двух няўдачнікаў, якія вымушаныя будуць пакінуць элітны дывізіён. Юнацкая зборная Беларусі, на папярэднім этапе пацярпела паразу ад аднагодкаў са Швецыі - 2:6, ЗША - 2:5, Швейцарыі - 2:4 і Фінляндыі - 3:4, заняла ў сваёй групе "У" апошняе, пятае месца. Зараз нашай камандзе давядзецца змагацца за захаванне прапіскі ў элітным дывізіёне. Прычым у турнір за выжыванне каманды выходзяць з ачкамі, набранымі ў паядынках адзін з адным на першым этапе. Беларусы стартуюць у турніры за выжыванне з нулём у графе "ачкі".
У аналагічнай сітуацыі знаходзяцца і замыкаючыя табліцы групы "А" датчане. А вось славакі і швейцарцы, якія перамаглі на першым этапе адпаведна датчан і беларусаў, атрымаюць на
старце 3 бала. Беларуская каманда пачне турнір за 7-10-е месцы 20 красавіка сустрэчай з аднагодкамі са Славакіі, а завершыць 21 красавіка паядынкам з Даніяй. Каб не апынуцца ў ліку двух няўдачнікаў, падапечным Уладзіміра Цыплакова неабходныя дзве перамогі. Пераможцы груп, Расія і Швецыя, вышлі адразу ў паўфінал. Каманды, якія занялі ў квінтэтах другія і трэція месцы, складуць 20 красавіка чвэрцьфінальныя пары: Канада - Фінляндыя і ЗША - Нямеччына.
21 красавіка адбудуцца паўфінальныя паядынкі, а завершыцца юнацкі чэмпіянат свету 23 красавіка матчамі за "золата" і "мосенж".
БелТА