Юныя французы закропваюць алкаголь у вочы, каб хутка ап’янець

У французскай моладзі з'явілася новая мода: заліваць алкаголь у вочы, каб хутчэй ап'янець. Гэтая мода прыйшла ў Францыю з брытанскіх кампусаў і старонкі YouTube.  Як прызнаецца дзіцячы псіхіятр Патрыс Уэр, у Францыі гэтая тэндэнцыя носіць маргінальны характар. У апошнія гады ўзмацніўся не толькі алкагалізм сярод падлеткаў, але і пошук новых крыніц ўзбуджэння, перадае tvn24.pl. Ап’янець праз вочы немагчыма, падкрэслівае спецыяліст. А наступствы такіх гульняў могуць стаць непапраўнымі: траплянне алкаголю ў вочы можа пашкодзіць вочную абалонку або прывесці да праблем са зрокам.

Схільнасць да алкагалізму цяпер дэманструюць школьнікі 11-13 гадоў. Пакуль у Францыі не было зарэгістравана сур'ёзных наступстваў гэтай практыкі.