Юра Дземідовіч выклаў у сеціва новую песню

Новая песня Юры Дземідовіча "Гуляй у хакей" выкладзеная для праслухоўвання на расійскім сайце Lenta.ru.


Кампазіцыя напісаная да чэмпіяната свету па хакеі 2014 года, які пройдзе ў Беларусі. Сайт заўважае, што ў песні з рэфрэнам "Гуляй у хакей! За Беларусь балей!" ёсць усе шансы спадабацца прэзідэнту Беларусі.

Новы трэк увойдзе ў дэбютны альбом Юры "Хто бы вы думалі?!", выхад якога запланаваны на 1 ліпеня. Акрамя гэтага, на дыск патрапяць пераспевы класічных кампазіцый O Sole Mio, Caruso і "Цёмная ноч". А ў якасці бонус-трэка — студыйная версія "Чароўнага труса".