Юрконіс: Рашэнне ЕС будзе мякчэйшым за рэзалюцыю Еўрапарламента
Еўрапарламент паказаў маральнае аблічча Еўрасаюза, прыняўшы жорсткую рэзалюцыю па Беларусі, лічыць эксперт Цэнтра ўсходнееўрапейскіх даследаванняў Віціс Юрконіс. Гэтая рэзалюцыя "будзе фонам для рашэння Савета Еўрасаюза 31 студзеня", — сцвярджае ён.
Цяперашні дакумент адрозніваецца вялікім аб'ёмам патрабаванняў да беларускага рэжыму, чым гэта было ў ранейшых спробах ўвядзення санкцыяў. Зрэшты, як адзначае эксперт, "нягледзячы на палітыку, якую праводзіў ЕС, большасць гэтых патрабаванняў не былі выкананы Беларуссю".
"З маральнага пункту гледжання ў Еўрапарламента не было іншай магчымасці, як прыняць такую рэзалюцыю, бо ніхто ў ЕС не чакаў таго, што адбылося ў Беларусі 19 снежня", — запэўнівае Юрконіс.
На яго думку, Савет ЕС ўключыць частку патрабаванняў, якія змяшчаюцца ў рэзалюцыі Еўрапарламенту, у сваё рашэнне, аднак яно будзе мякчэйшым за рэзалюцыю еўрапарламентароў, піша DELFI.