Юры Пудышаў: “Каб згуляць, я месяц нават піва не піў!”
Пунтус выпусціў на поле 53-гадовага чэмпіёна на радасць футбольным аматарам Учора на 82-й хвіліне матча 1/16 Фінала Кубка Беларусі па футболе на поле выйшаў 53-гадовы Юры Пудышаў. Былы капітан мінскага “Дынама” 1982 года, калі сталічная каманда стала чэмпіёнам СССР па футболе, здзівіў усіх заўзятараў не сваёй гульнёй, а менавіта з’яўленнем на полі ў якасці гульца, хаця на гэты момант легендарны футбаліст працуе старэйшым трэнерам ФК “МТЗ-РІПА”.
Юры Аляксеевіч падзяліўся з Еўрарадыё сваімі ўражаннямі ад гульні, паскардзіўшыся, што не паспеў павітацца са стадыёнам, як матч ужо і скончыўся:
“Другое дыханне адкрылася, такое адчуванне, што наноў нарадзіўся! Мяне ж выпусцілі ўсяго на 15 хвілін, і пакуль мяне народ вітаў і я яго, дык матч ужо і скончыўся...”
Славуты беларускі футбаліст цэлы месяц рыхтаваўся да гэтага матча. І хоць крыху незадаволены гульнёй сваёй каманды, вельмі ўдзячны трэнеру – спадару Пунтусу за тое, што даў магчымасць узгадаць мінулае ў якасці палявога гульца:
“Я цэлы месяц рыхтаваўся – піва не піў нават, бегаў. Крыху, канешне, футбалісты мяне падвялі: калі б лік быў хаця б 3:1, то я б і раней выйшаў. Проста лік быў такі напружаны, і трэнер, канешне, малайчына: пашкадаваў мяне, што я рыхтаваўся месяц”.
Юры Аляксеевіч упэўнены, што са складу мінскага “Дынама” 1982 года шмат хто здольны зараз выйсці на поле. І гэта ўлічваючы, што гульцам каманды ўжо “пераваліла” за 50 год! Тым не менш спадар Пудышаў збіраецца і надалей гуляць за “МТЗ-РІПА” непасрэдна ў полі:
“Няхай народ паглядзіць на адзінага дзейнага, пакуль што, чэмпіёна Савецкага Саюза 1982 года. А так яшчэ можа выйсці можа Гоцманаў, Бароўскі. Шышкін, канешне, тоўсты, але таксама можа”.
Юры Пунтус, трэнер мінскай “МТЗ-РІПА”, расказаў Еўрарадыё пасля матча ў Ганцавічах, што спадара Пудышава выпусцілі на поле збольшага для радасці аматараў беларускага футболу:
“Усё ж такі 25 год перамогі мінскага “Дынама” ў чэмпіянаце СССР. У Ганцавічах, напэўна, ніколі і не бачылі чэмпіёнаў на полі. Ну, мы вырашылі, што гэта будзе такі крок для радасці заўзятараў айчыннага футболу”.
А ў бліжэйшых планах славутага футбаліста, дарэчы, святкаванне 25-годдзя чэмпіёнства сталічнага “Дынама” на прасторы Савецкага Саюза. Юры Аляксеевіч нават паскардзіўся Еўрарадыё на праблемы са спонсарствам. Хутчэй за ўсё, славуты футбаліст будзе звяртацца да прэзідэнта, не адмаўляючы нават удзелу апошняга ў самім матчы:
“Нешта ўсе спонсары разбегліся. Да каго звяртацца? Застаецца толькі да дзядзькі Сашы – калі захоча, дык і сам няхай выходзіць на поле!”
Фота — www.mtz-ripo.by/