Юрый Пунтус: Шмолік быў вельмі кваліфікаваным арбітрам, але пасля скурвіўся
Ужо некалькі дзён уся краіна абмяркоўвае інцыдэнт, які адбыўся падчас матчу чэмпіянату Беларусі па футболе паміж "Віцебскам" і "Нафтанам".
Галоўны арбітр матчу Сяргей Шмолік паводзіў сябе на полі неадэкватна - трымаўся за спіну, з цяжкасцю не тое што бегаў, ледзь хадзіў. Пасля заканчэння паядынку яму дапамаглі сыйсці з поля. І ўсё гэта дэманстравалася ў прамым эфіры па адным з рэспубліканскіх тэлеканалаў...
Як паведамляе "Прессбол", пасля матчу былі праведзеныя аналізы і высветлілася, што Шмолік быў у стане алкагольнага ап'янення. Самае дзіўнае, што Шмолік - не шэраговы арбітр, а адзін з найлепшых футбольных суддзяў краіны. Праўда, апошнім часам у яго пачаліся праблемы.
Пра гэта ў інтэрв'ю Еўрарадыё сведчыць галоўны трэнер мінскага МТЗ-РІПА Юрый Пунтус:
"Ён суддзя вельмі кваліфікаваны. Але я мяркую, груба кажучы, ён скурвіўся... Ён ужо кваліфікацыю сваю практычна ніколі і не паказваў. Многія незадаволеныя яго судзействам, я думаю, вы разумеце мой адказ".
Фота - Прессбол