Юшчанка прапанаваў замест Рады стварыць дзвюхпалатны парламент

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка, выступаючы ў Вярхоўнай Радзе са штогадовым пасланнем да дэпутатаў, прапанаваў правесці ў краіне канстытуцыйную рэформу, перадае “Украінская праўда”.
Паводле яго слоў, парламент павінен стаць дзвюхпалатным і мае называцца "Нацыянальны збор".

Пры гэтым ніжняя палата павінна абірацца па прапарцыйным прынцыпе і прадстаўляць палітычныя сілы. Верхняя, лічыць прэзідэнт, павінна прадстаўляць інтарэсы рэгіёнаў і абірацца па мажарытарнай сістэме. Адказнасць як за ўнутраную, так і за знешнюю палітыку краіны ён палічыў патрэбным ускласці на ўрад.

Прэзідэнт, адзначыў Юшчанка, павінен заставацца гарантам правоў і свабод чалавека, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны.