З 1 лістапада ўводзіцца маркіроўка акцызамі тэлевізараў і іншых тавараў
З сённяшняга дня ў Беларусі ўводзіцца маркіроўка кантрольнымі знакамі шэрагу спажывецкіх тавараў, такіх як раслінны алей, маторная аліва, мінеральная вада, вадкія мыйныя сродкі, а таксама тэлевізары, за выключэннем былых ва ўжыванні. Цяпер суб'екты гандлю абавязаныя спыніць продаж тавараў, не маркіраваных знакамі, і правесці іх інвентарызацыю па стане на гэтую дату.
Не пазней за 13 лістапада неабходна падаць заяву аб набыцці кантрольных знакаў для маркіроўкі рэшты тавараў у інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах.
На працягу 15 каляндарных дзён з моманту атрымання кантрольных знакаў суб'екты гандлю абавязаныя нанесці акцызы на рэшту тавараў.
“Інтэрфакс”