З 1 сакавіка ў Мінску дазволены гандаль садавіной і гароднінай з латкоў
1 сакавіка ў Мінску адноўлены дробнарознічны гандаль плодаагародніннай прадукцыяй з латкоў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Аляксей Раманаў.
У 2002 годзе сталічныя ўлады прынялі рашэнне, згодна з якім у зімовы перыяд (з 1 снежня па 1 сакавіка) дробнарознічны гандаль агароднінай і садавіной забаронены.
Як паведаміў Раманаў, індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы пачалі звяртацца ў раённыя адміністрацыі, для таго каб атрымаць дазвол на вынасны гандаль агароднінай і садавіной. Як сведчыць практыка, актыўны гандаль на латках пачнецца з 15 сакавіка.
БелаПАН