З 1 снежня наведваць басейн можна без медыцынскай даведкі
Новаўвядзенне выкліканае новымі санітарнымі нормамі і правіламі эксплуатацыі басейнаў. Як сцвярджаюць эпідэміёлагі, шанец заразіцца ў хлараванай вадзе зводзіцца да нуля. Тым больш што кожныя дзве гадзіны павінен праводзіцца лабараторны аналіз вады. Іншая справа — у распранальнях. Тут ужо ўсё залежыць ад сумлення работнікаў басейна, ці падтрымліваюць яны належныя санітарныя нормы.
Як паведамілі лекары ў інтэрвію Першаму тэлеканалу, шафка пасля кожнага чалавека павінна абавязкова апрацоўвацца.
З адменай даведак басейны ўзмоцняць кантроль як за якасцю вады, так і за кліентамі. Напрыклад, у спартова-аздараўленчым комплексе "Алімпійскі" медработнік аглядае на ўваходзе ў басейн кожнага наведвальніка.