З 1 верасня ў Мінску павялічыцца колькасць тралейбусаў і аўтобусаў

У Мінску з 1 верасня павялічыцца колькасць грамадскага транспарту. 38 аўтобусаў і 46 тралейбусаў папоўняць гарадскія маршруты.

Летам парк грамадскага транспарту як звычайна быў скарочаны. Павялічваць колькасць аўтобусаў і тралейбусаў да зімовага перыяду плануецца ў тры этапы: у верасні, лістападзе і снежні.

Колькасць трамваяў пакуль не ўзрасце, паколькі ў першы восеньскі месяц плануецца закрыць трамвайны рух на вуліцы Даўгабродскай для правядзення рэканструкцыі.

На гэты перыяд ад плошчы Змітрака Бядулі да станцыі метро “Трактарны завод” пасажыраў будуць перавозіць аўтобусы.

“Мінск-навіны”