З 1 жніўня ў Мінску ўводзяцца праязныя на паўмесяца

Праязныя білеты на паўмесяца на гарадскі пасажырскі транспарт уводзяцца ў Мінску з 1 жніўня. Пра гэта паведамілі ў “Мінсктрансе”.
На адзін від транспарту такі праязны будзе каштаваць 12 460 рублёў, на два — 16 620, на тры — 19 820 і 22 430 на чатыры віды транспарту.

Як адзначае БЕЛТА, праязныя на паўмесяца будуць дзейнічаць з 1 чысла і адпаведна з 15 чысла кожнага месяца.