З 15 снежня ў Беларусі пачынаецца зімовае паляванне на аленя
Зімовае селекцыйнае і трафейнае паляванне на самцоў высакароднага аленя пачынаецца ў нашай краіне заўтра, 15 снежня. Сезон працягнецца да 31 студзеня. Нагадаем, да 15 снежня ў Беларусі працягваецца восеньска-зімовы сезон
палявання з паляўнічымі сабакамі (акрамя хартоў і ганчакоў) – на лася,
дзіка, казулю. Здабываць дазваляецца жывёл любога полу і ўзросту,
акрамя свінаматак – важакоў статку, паведамляе газета ”Звязда”.