З 15 снежня ў гадзіны пік у Мінску будзе новы тралейбусны маршрут
З 15 снежня ў Мінску з’явіцца новы тралейбусны маршрут — № 18. Ён будзе працаваць у будныя дні ў гадзіны пік на маршруце ДС "Дружная" — ДС "Лермантава". Акрамя таго, з 15 снежня ў сувязі з завяршэннем работ па добраўпарадкаванні разваротнага кальца і прыпынкаў па вуліцы Будслаўскай змяняецца аўтобусны маршрут № 26. Рух аўтобусаў арганізуецца па маршруце ДС "Усходняя" — "Вул. Будслаўская" па вуліцах Смаленскай, Захарава, З.Бядулі, Казлова, праспекце Машэрава, вуліцы Даўмана, Старавіленскім тракце, вуліцах В.Харужай, Чарвякова, Даўгінаўскім тракце, вуліцы Будслаўскай у прамым і зваротным напрамках. Адначасова на маршруце адмяняецца выкананне прыпынку "Вадапомпавая-2" па Даўгінаўскім тракце пры руху ў абодвух напрамках, паведамляе БелаПАН.