З 19 лютага брэсцкія школьнікі будуць плаціць за камерцыйныя аўтобусы

З 19 лютага брэсцкім школьнікам адмянілі бясплатны праезд у камерцыйных гарадскіх аўтобусах.

"Пастанова Брэсцкага аблвыканкама аб адмене школьнікам платы за праезд тычылася толькі тых прадпрыемстваў, якія атрымліваюць датацыі, — патлумачылі ў адзеле транспарту, сувязі і бытавога абслугоўвання Брэсцкага гарвыканкама. — Прыватныя прадпрыемствы датацыяў не атрымліваюць, але і яны вырашылі вазіць бясплатна. Вось, два месяцы павазілі і апынуліся на мяжы банкруцтва. Таму гэтую палёгку адмянілі".

Сапраўды, прыватныя перавозчыкі мусілі закрыць 57-ы маршрут і моцна абмежаваць колькасць рэйсаў на 31-м. Дзяржаўны аўтапарк пакуль што працягвае вазіць школьнікаў бясплатна.