Сёння на 21% даражэе праезд у грамадскім транспарце Гомельшчыны

Кошт адной паездкі у гарадскім пасажырскім транспарце звычайных маршрутаў для жыхароў Гомеля павялічваецца на 400 рублёў — да 1700 рублёў (аўтобусы экспрэснага спалучэння — да 2500). Праязны месячны білет на адзін від транспарту цяпер каштуе 76 500 рублёў, на два віды — 102 100.


Падаражэў праезд у грамадскім транспарце і ў раённых цэнтрах вобласці, інфармуе БЕЛТА.

Фота — bymedia.net