З 20 верасня закрываецца рух па некаторых вуліцах Мінска

Сёння ў Мінску цалкам закрываецца рух па некаторых вуліцах. Гэта звязана з правядзеннем розных відаў работ. З 20 па 21 верасня будзе закрыты рух на вуліцах Крапоткіна, Русіянава і Платонава, а на Будзёнага рамонт завершыцца толькі 30 верасня, паведамляе БелаПАН.