З 21 снежня пачынаюць дзейнічаць новыя правілы перасячэння мяжы Беларусі

З 21 снежня пачынаюць дзейнічаць новыя правілы перасячэння мяжы Беларусі

Ад 21 снежня ў Беларусі ва ўмовах COVID-19 уведзены шэраг абмежаванняў пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы. Новыя правілы тычацца грамадзян Беларусі і замежнікаў. Пра гэта паведамляецца на партале Дзяржаўнага памежнага камітэта, на якім адмыслова для тлумачэння новых правіл створаны новы рэсурс.

Паводле новых правіл, заехаць у Беларусь могуць як беларусы, так і замежнікі, якія маюць дазвол на сталае альбо часовае пражыванне ў Беларусі.

Выезд з Беларусі для беларусаў і замежнікаў, якія маюць дазвол на сталае альбо часовае пражыванне, часова прыпынены. 

У правілах перасячэння мяжы таксама агаворваюцца ўмовы транзітнага перамяшчэння праз тэрыторыю Беларусі. Асобна тлумачацца асаблівасці перасячэння беларуска-расійскай мяжы грамадзянамі РФ і замежнікамі. Тут жа можна даведацца пра тое, каму можа спатрэбіцца самаізаляцыя і наяўнасць ПЦР-тэста.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.