З 30 траўня ў Беларусі здымаецца забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы

З 30 траўня здымаецца забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы рыбаловамі-аматарамі. Яна дзейнічала ў сувязі з веснавым нерастам.
Па 1 чэрвеня працягвае дзейнічаць забарона на аматарскую лоўлю звычайнага судака на рыбалоўных угоддзях Брэсцкай вобласці.

У прыватнасці, у гэты пералік трапілі: канал «Мікашэвіцкі» на працягу 2,5 кіламетра ўверх па каналу ад месца ўпадзення ў Прыпяць, і рака Прыпяць на адлегласці 500 метраў уверх і ўніз па цячэнню ракі ад месца ўпадзення ў яе канала «Мікашэвіцкі».

Звязда